Опра Уінфры
Опра Уінфры | |
---|---|
англ.: Oprah Gail Winfrey | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Orpah Gail Winfrey[4] |
Род дзейнасці | тэлевядучая, мецэнат, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар, бізнесмен, актрыса, актрыса агучвання, пісьменніца, вядоўца ток-шоу, аўтабіёграф, журналістка, падкастарка |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Vernita Lee Winfrey[d][3] |
Дзеці | Canaan Winfrey[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Пібадзі (1995) медаль Спінгарна[d] (2000) NAACP Image Award for Outstanding News, Talk or Information – Series or Special[d] (1993, 1989, 1994, 1995) People's Choice Awards[d] (1988, 1997, 1998, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008) прайм-тайм прэмія «Эмі»[d] (2000) прэмія Марыян Андэрсан[d] (2003) прэмія Гарацыа Элджэра[d] (1993) Disney Legends[d] (2017) Genesis Award[d] (2011) Узнагарода імя Джына Хершалта[d] (12 лістапада 2011) |
Сайт | oprah.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Опра Гэйл Уінфры (нар. 29 студзеня 1954, Касцюшка, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская тэлевядучая, журналістка і актрыса. Самая ўплывовая жанчына шоубізнесу па версіі часопіса «Forbes», самая багатая жанчына і афраамерыканка ў свеце.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Опра Уінфры працавала і вучылася ва ўніверсітэце: яна была самым маладым рэпарцёрам у мясцовых СМІ і першай афраамерыканскай жанчынай-рэпарцёрам тэлебачання Нэшвіла. У 18 гадоў выйграла ў тэатралізаваным конкурсе прыгажосці «Miss Black Tennessee», а ўжо ў 1976 годзе перайшла на WJZ-TV у горадзе Балтымар, стала памочніцай шасцігадзінных навін і яе пачалі прызнаваць мясцовай знакамітасцю.
На хвалі першай папулярнасці Опра Уінфры засноўвае медыя-кампанію «Harpo Productions», якая цяпер з’яўляецца адной з найбуйнейшых кампаній у свеце. У 1976 годзе Уінфры ўладкавалася на працу на тэлеканал WJZ-TV дыктаркай навін, а пасля стала вядучай ранішняга шоў.
У 1983 годзе пераходзіць на канал WLS-TV і становіцца вядучай навін. На працягу некалькіх месяцаў адкрыты, спачувальны асабісты стыль Уінфры змог здабыць шалёную папулярнасць. Рэйтынгі канала хутка пайшлі ўверх. На хвалі агульнанацыянальнага поспеху Уінфры атрымлівае ролю ў фільме Стывена Спілберга «Барва пурпурная», за якую намінаваная на Оскар.
У 1986 годзе запускае ўласнае ток-шоу. Уінфры выкарыстала шоў у якасці адукацыйнай платформы, дэманструючы кніжныя клубы, інтэрв’ю і сегменты самаўдасканалення. «Шоу Опры Уінфры» праіснавала 25 гадоў. Толькі за першыя два гады яно прынесла каля $ 125 млн прыбытку. А праз 10 гадоў з моманту запуску стала самым папулярным шоу у ЗША і дэманстравалася яшчэ ў 64 краінах свету. За ўвесь жа час існавання шоу з’явілася ў 146 краінах. У 2011 годзе выйшаў апошні 4 561 выпуск.
Пасля закрыцця шоу Опра запусціла уласны тэлеканал OWN. Нягледзячы на спрэчны старт, канал атрымаў сваё ў студзені 2013 года, калі Уінфры перадала ў эфір інтэрв’ю з Лэнсам Армстронгам, амерыканскім веласіпедыстам і сяміразовым пераможцам Тур дэ Франс, які быў пазбаўлены сямі тытулаў у 2012 годзе з-за абвінавачванняў у допінгу. Падчас інтэрв’ю Армстранг прызнаўся, што выкарыстаў стымулятары на працягу сваёй кар’еры. Гэта размова прынесла мільённыя прыбыткі для канала. Афіцыйны канал YouTube OWN мае каля 2,5 мільёна падпісчыкаў.
У 2000 годзе Опра Уінфры заснавала штомесячны друкаваны часопіс «О, часопіс Опры». У 2012 годзе аднавіла працу кніжнага клуба пад назвай «Кніжны клуб Опры 2.0», пачынаючы з мемуараў «Дзікая: небяспечнае падарожжа як спосаб здабыць сябе» аўтара Шэрыл Стрэйд. Кнігі, выбраныя Опрай Уінфры для чытання ў клубе, хутка становяцца бэстсэлерамі. Гэты феномен атрымаў назву «Эфект Опры».
Дабрачыннасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе Опру Уінфры назвалі найбуйнейшым афраамерыканскім філантропам у гісторыі. Яе арганізацыя «Oprah’s Angel Network» сабрала больш за 51 млн долараў для дабрачынных праграм, уключаючы асвету дзяўчат у Паўднёвай Афрыцы і дапамогу ахвярам урагану «Катрын». У 2007 годзе Опра Уінфры засноўвае школу для дзяўчат.
Опра Уінфры — адданая актывістка ў барацьбе за правы дзяцей. У 1994 годзе прэзідэнт Біл Клінтан зацвердзіў законапраект, які яна прапанавала Кангрэсу, стварыўшы агульнанацыянальную базу дадзеных асуджаных за разбэшчванне непаўналетніх.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oprah Winfrey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oprah Winfrey // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ https://www.achievement.org/achiever/oprah-winfrey/#interview — Academy of Achievement.
- Асобы
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Місісіпі
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Тэлевядучыя ЗША
- Актрысы тэлебачання ЗША
- Мецэнаты ЗША
- Мільярдэры ЗША
- Медыямагнаты
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі»